ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
ПЛАНЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Практычныя заняткi № 1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука
Практычныя заняткi № 2 Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы
Практычныя заняткi № 3 Заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання
Практычныя заняткi № 4 Метады і прыёмы навучання беларускай мове ў пачатковых класах
Практычныя заняткi № 5 Мэты і змест пачатковай моўнай адукацыі
Практычныя заняткi № 7 Урок беларускай мовы
Практычныя заняткi № 8 Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы
Практычныя заняткi № 9 Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі
Практычныя заняткi № 10 Методыка вывучэння элементаў лексікалогіі
Практычныя заняткi № 11 Методыка вывучэння марфемнага складу слова і элементаў словаўтварэння
Практычныя заняткi № 12–13 Методыка вывучэння марфалогіі
Практычныя заняткi № 14–15 Методыка навучання арфаграфіі
Практычныя заняткi № 16 Методыка вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах
Практычныя заняткi № 1
Методыка выкладання беларускай мовы як навука
Спасылка на лекцыю № 1
Пытаннi для абмеркавання
1. Прадмет, задачы, структура курса методыкi выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах.
2. Мэты і задачы навучання беларускай мове на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
3. Праграмы па беларускай мове для Ι ступені агульнай сярэдняй адукацыі: прынцыпы пабудовы, раздзелы, змест, патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў па гадах навучання.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Складзiце кластар асноўных паняццяў і катэгорый лінгваметодыкі або распрацуйце вiктарыну па асноўных паняццях і катэгорыях лінгваметодыкі.
Заданне 1. Пазнаёмцеся з Канцэпцыяй вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (I ступень агульнай сярэдняй адукацыі для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). Знайдзiце адказы на наступныя пытаннi: А) Аб’ект навучання беларускай мове ў ІІ–IV класах. Б) Мэта і задачы навучання беларускай мове ў ІІ–IV класах. В) Функцыi беларускай мовы як вучэбнага прадмета. ў ІІ–IV класах. Г) Сістэмаўтваральныя прынцыпы навучання беларускай мовы ў пачатковых класах.
Заданне 2. Зрабіце аналіз падручніка па беларускай мове (клас на выбар) па схеме:
1. Тытульная старонка (аўтар, назва, год выдання, выдавецтва, колькасць старонак).
2. Структура падручніка (указаць паслядоўнасць глаў, параграфаў, раздзелаў, адпаведнасць праграмнага матэрыялу)._
3. Змест асобных пунктаў падручніка: адпаведнасць стандарту па змесце і аб’ёму вучэбнага матэрыялу; наяўнасць пытанняў для самакантролю.
4. Аналіз практыкаванняў падручніка (Ці ісуюць практыкаванні для вуснай работы? Ці дастаткова практыкаванняў для замацавання матэрыялу або для самастойнай работы? Якія схемы, табліцы змешчаны ў падручніку? Якое іх прызначэнне? Ці размеркаваны практыкаванні падручніка з нарастаннем цяжкасці выканання? Ці ёсць практыкаванні з займальным, гістарычным, культуралагічным зместам (прывядзіце прыклады)? Ці ёсць практыкаванні для развіцця маўлення (прывядзіце прыклады)? Якія ілюстрацыі ёсць ў падручніку, якое іх прызначэнне? Ці адпавядаюць практыкаванні мэтам выхавання вучняў?).
5. Даступнасць выкладу зместу вучэбнага матэрыялу, яго пераканаўчасць, маляўнічасць, прастата і г. д. (прывядзіце прыклады).
6. Як у падручніку рэалізуюцца міжпрадметныя сувязі?
Лiтаратура: [23–24; 35].
Практычныя заняткi № 2
Станаўленне і развіццё методыкі выкладання беларускай мовы
Спасылка на лекцыю № 1
Пытаннi для абмеркавання
1. Гістарычныя этапы развіцця методыкi выкладання беларускай мовы.
2. Роля К. М. Мiцкевiча (Якуба Коласа) у станаўленнi методыкi выкладання беларускай мовы.
3. Актуальныя праблемы методыкi выкладання беларускай мовы на розных этапах. Найноўшыя навуковыя даследаванні ў галіне методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Пазнаёмцеся з “Методыкай роднае мовы” Я. Коласа (1926). Пісьмова адкажыце на пытанні: Як фармулюе задачы навучання роднай мове аўтар? Метады і прыёмы навучання, якія разглядае аўтар.
Заданне 2. Вусна ахарактарызуйце практыкаванні, якія прапануе Я. Колас у “Методыцы роднае мовы”. Падбярыце адпаведныя ўласныя заданні, якія б вы выкарысталі на ўроках беларускай мовы на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Заданне 3. Пазнаёмцеся з “Беларускай граматыкай для школ” Б. Тарашкевіча. Пісьмова дайце адказ, як фармулюецца умова да практычных заданняў? У чым асаблівасць дыдактычнага матэрыялу, выкарыстанага аўтарам?
Заданне 4. Запоўніце табліцу “Беларускія вучоныя, якія займаліся праблемамі методыкі выкладання мовы ў другой палове ХХ–ХХІ стст.”
| Беларускі вучоны | Навукова-метадычная дзейнасць |
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 3
Заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання
Спасылка на лекцыю № 1
Пытаннi для абмеркавання
1. Заканамернасці навучання беларускай мове на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Прынцыпы навучання беларускай мове на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Пісьмова дайце азначэнне тэрмінам “працэс навучання”, “прынцыпы навучання”, “заканамарнасці навучання”.
Заданне 2. Якія віды заканамернасцяў існуюць у методыцы выкладання беларускай мовы? Вусна ахарактарызуйце кожны від.
Заданне 3. Запоўніце табліцу.
| Прынцыпы навучання | Характарыстыка прынцыпу навучання |
Заданне 4. Запоўніце табліцу “Новыя прынцыпы навучання, якая існуюць у дыдактыцы”.
| Новыя прынцыпы навучання | Характарыстыка |
| Прынцып антрапалізацыі адукацыі | |
| Прынцып успрымання вучэбнага прадмета з пазіцыі асобасных патрэб | |
| Прынцып развіццёвага навучання | |
| Прынцып педагагічнай кангеніальнасці і свабоды ў развіцці асобы |
Заданне 5. У другой палове ХХ стагоддзя вучонымі-метадыстамі былі абгрунтаваны лінгвадыдактычныя прынцыпы навучання мове. Л. П. Федарэнка назвала шэсць прынцыпаў засваення мовы, маўлення. Пералічыце гэтыя прынцыпы, ахарактарызуйце iх.
| Прынцыпы засваення мовы, маўлення | Характарыстыка |
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 4
Метады і прыёмы навучання беларускай мове ў пачатковых класах
Спасылка на лекцыю № 1
Пытаннi для абмеркавання
1. паняцце метаду навучання. Класіфікацыі метадаў навучання:
– паводле крыніцы перадачы і ўспрымання вучэбнай інфармацыі (славесныя, наглядныя, практычныя, сінтэтычнага характару і інш.),
– паводле логікі перадачы інфармацыі (індуктыўныя, дэдуктыўныя і інш.),
– паводле характару вучэбнай дзейнасці (рэпрадуктыўныя і праблемна-пошукавыя).
2. Асноўныя метады навучання беларускай мове: моўны аналіз, моўны сінтэз (канструяванне), паведамленне настаўнiка, гутарка, дыдактычная гульня, метад практыкаванняў, камунікатыўныя метады.
3. Паняцце прыёму навучання. Як суадносяцца паміж сабой метады і прыёмы навучання? Прыёмы навучання беларускай мове: супрацьпастаўленне, падстаноўка, замена, трансфармацыя, групоўка, алгарытмізацыя і інш.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Пазнаёмцеся з артыкулам В. М. Ласіцкай “Тэхніка пазлаў” (часопіс “Пачатковая школа”, 2015, № 1, С. 19–20). Пісьмова дайце характарыстыку гэтаму метаду.
Заданне 2. Праглядзiце відэазапіс фрагмента ўрока па адной з тэм раздзела «Гукі і літары» на адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе https://eior.by. Прааналiзуйце выкарыстаныя настаўнiкам метады і прыёмы навучання.
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 5
Мэты і змест пачатковай моўнай адукацыі
Спасылка на лекцыю № 2
Пытаннi для абмеркавання
1. Значэнне беларускай мовы ў сiстэме агульнай сярэдняй адукацыі. Месца беларускай мовы ў тыпавых вучэбных планах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Стратэгічная мэта моўнай адукацыі.
2. Крытэрыі, педагагічныя і лінгваметадычныя прынцыпы адбору зместу пачатковай моўнай адукацыі.
3. Пераемнасць i перспектыўнасць у выкладанні беларускай мовы.
4. Адукацыйны стандарт пачатковай адукацыі як аснова распрацоўкі вучэбна-праграмнай дакументацыі, арганізацыі працэсу моўнай адукацыі і ажыццяўлення кантролю яе якасці.
5. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне працэсу моўнай адукацыі ў пачатковых класах.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналізуйце стандарт пачатковай адукацыі, заканспектуйце наступныя пытанні: а) асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Беларуская мова»; б) асобасныя і метапрадметныя патрабаванні да вынікаў асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі; в) прадметныя патрабаванні да вынікаў асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
Заданне 2. Параўнайце змест стандарту пачатковай адукацыі і вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»; вызначыце, якія разделы адукацыйнага стандарту знаходзяць адлюстраванне ў кожным раздзеле вучэбнай праграмы.
Заданне 3. Пазнаёмцеся з асноўнымі і дадатковымі кампанентамі вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Запоўніце табліцу.
| ВМК па беларускай мове для 4 класа | |
| Асноўныя складнiкi | Прызначэнне |
| 1. | |
| 2. | |
| 3. | |
| Дадатковыя складнiкi | Прызначэнне |
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 6
Асаблівасці пабудовы курса беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання
Пытаннi для абмеркавання
1. Спецыфіка пабудовы праграм па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання.
2. Задачы вуснага курса, інтэграваны характар уступнага курса, маўленча-камунікатыўная і навучальна-моўная дзейнасць навучэнцаў.
3. Стратэгіі авалодання другой мовай (імітацыя, звышгенералізацыя, перанос, аўтаматызацыя новых ведаў у практычнай дзейнасці з акцэнтаваннем увагі на іх функцыянальнай значымасці і інш.) і камунікатыўныя стратэгіі (семантычнае і моўнае спрашчэнне, апора на вядомае, карэкціраванне выказвання і інш.), якія засвойваюцца вучнямi пачатковых класаў. Арганізацыя працы па папярэджанні інтэрферэнцыйных памылак.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест вучэбных праграм па беларускай мове для 1–2 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання: раздзелы, змест, патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў па гадах навучання.
Заданне 2. Прааналiзуйце вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 1 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання аўтараў Н. У. Антонавай, Г. А. Галяш: змест, тэматыка ўрокаў, асаблівасці арганізацыі працы ў вусным курсе.
Заданне 3. Прааналiзуйце вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання аўтара В. І. Свірыдзенка: змест уступнага курса, тэматыка ўрокаў у сістэматычным курсе, асаблівасці арганізацыі працы па папярэджанні інтэрферэнцыйных памылак навучэнцаў.
Заданне 4. Распрацуйце фрагмент ўрока (тлумачэнне новага матэрыялу) ва ўступным курсе (праца ў групах).
Заданне 5. Запоўнiце таблiцу, папярэдне пазнаёмiўшыся з асноўнымі і дадатковымі кампанентамі вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове для 1 і 2 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання.
| ВМК па беларускай мове для 1 класа | |
| Асноўныя складнiкi | Прызначэнне |
| 1. | |
| 2. | |
| 3. | |
| Дадатковыя складнiкi | Прызначэнне |
| ВМК па беларускай мове для 2 класа | |
| Асноўныя складнiкi | Прызначэнне |
| 1. | |
| 2. | |
| 3. | |
| Дадатковыя складнiкi | Прызначэнне |
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 7
Урок беларускай мовы
Пытаннi для абмеркавання
1. Формы навучання беларускай мове.
2. Урокi беларускай мовы, iх тыпы i структурныя кампаненты, асаблiвасцi пабудовы ў залежнасцi ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкi вучняў.
3. Патрабаваннi да ўрокаў беларускай мовы.
4. Наглядныя дапаможнiкi, тэхнiчныя і электронныя сродкi навучання, iх месца на ўроках беларускай мовы і прыёмы выкарыстання.
5. Арганізацыя паўтарэння на ўроках беларускай мовы. Сiстэматычнасць паўтарэння з мэтай замацавання вывучанага i паглыблення ведаў вучняў.
6. Спецыяльныя ўрокi падагульнення вывучанага матэрыялу, iх структура, змест, асаблiвасцi арганiзацыi.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Складзiце схему “Тыпы i структура ўрокаў беларускай мовы”.
Заданне 2. Пазнаёмцеся з электроннымі сродкамі навучання беларускай мове, змешчанымі на адукацыйным рэсурсе http://eior.by Праглядзiце відэафрагмент урока беларускай мовы (на выбар), вылучыце наглядныя дапаможікi, выкарыстаныя настаўнікам на этапе тлумачэння новага матэрыялу.
Заданне 3. Пазнаёмцеся з дадатковымі матэрыяламі па беларускай мове, змешчанымі на адукацыйным рэсурсе http://e-vedy.adu.by Распрацуйце этап урока замацавання новага матэрыялу па адной з тэм раздзела «Гукі і літары» ў 2 класе з выкарыстаннем дыдактычных гульняў з адукацыйнага рэсурса http://e-vedy.adu.by.
Заданне 4. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Эфектыўныя шляхi рэалiзацыi выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы”.
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 8
Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы
Пытаннi для абмеркавання
1. Віды кантролю: па месцы ў працэсе навучання; па змесце; па суб’ектах кантрольна-ацэначнай дзейнасці.
2. Формы кантролю на ўроках беларускай мовы.
3. Ацэнка i адзнака. Адукацыйная, стымулюючая, кантрольная і выхаваўчая функцыі адзнакi на ўроках беларускай мовы. Асаблівасці арганізацыі безадзнакавага навучання на ўроках беларускай мовы ў 1–2 класах.
4. Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках беларускай мовы ў 3–4 класах. Нормы ацэнкі вуснага адказу, навучальных i кантрольных пісьмовых работ.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Пазнаёмцеся са зместам нарматыўнага дакумента «Об аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования» (зацверджана 11.07.22): https://litseymvd.by/wp-content/uploads/2023/05/Post-ob-attestatsii----184.pdf.
Заданне 2. Прааналiзуйце змест наступных вучэбных выданняў:
– дапаможнiка “Зборнік дыктантаў па беларускай мове за перыяд навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі “ (Н. У. Антонава, І. А. Буторына, Г. А. Гоўзіч, Л. Ф. Кузняцова, І. І. Паўлоўскі, В. І. Свірыдзенка);
– дапаможнiка “Беларуская мова. Навучальныя пераказы: 2–4 класы” (Н. У. Антонава, В. І. Свірыдзенка);
– дапаможнiка “Беларуская мова : 3 клас: дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы” (В. І. Свірыдзенка);
– “Беларуская мова : 4-ы клас: дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы” (М. Г. Яленскі, В. І. Свірыдзенка).
Заданне 3. Пазнаёмцеся са зместам метадычных указанняў па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбных прадметах пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, выкарыстаннi нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбных прадметах (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15.09.22); складзiце апорны канспект па матэрыялах другой главы дакумента: https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/mazolovo/library/metod-ukaz-org-kontr-otsenki-2024.pdf (с. 4–20).
Лiтаратура: [23–24].
Практычныя заняткi № 9
Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі
Спасылка на лекцыю № 3
Пытаннi для абмеркавання
1. Веды і ўменні, якія павінны атрымаць вучні ў працэсе вывучэння фанетыкі і графікі
2. Практыкаванні па фанетыцы
3. Методыка вывучэння асобных тэм па фанетыцы і графіцы.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Правядзiце параўнальна-супастаўляльны аналіз зместу раздзела «Гукі і літары» вучэбных праграм для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.
Заданне 2. Правядзiце параўнальна-супастаўляльны аналіз зместу раздзелаў «Гукі і літары» ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (аўтары Н. М. Антановіч, Н. У. Антонава) і з рускай мовай навучання (аўтар В. І. Свірыдзенка).
Заданне 3. Распрацуйце фрагмент урока па тэме «Правапіс слоў з літарамі е, ё – я» (быць гатовымi правесцi ў аўдыторыi).
Лiтаратура: [15; 23–24; 30].
Практычныя заняткi № 10
Методыка вывучэння элементаў лексікалогіі
Спасылка на лекцыю № 4
Пытаннi для абмеркавання
1. Задачы і змест вывучэння тэмы «Значэнне слова» ў пачатковых класах.
2. Метады і прыёмы вывучэння элементаў лексікалогіі.
3. Методыка знаёмства з адназначнымі і мнагазначнымі словамі, з прамым і пераносным значэннем слова, з сінонімамі, антонімамі.
4. Умовы паспяховага засваення лексічнага матэрыялу і фарміравання лексічных навыкаў.
5. Узбагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу, развіццё лагічнага мыслення навучэнцаў пры вывучэнні элементаў лексікалогіі.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест тэмы «Значэнне слова» ў вучэбным дапаможніку па беларускай мове для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і з рускай мовамі навучання (В. І. Свірыдзенка).
Заданне 2. Распрацуйце фрагмент урока па тэме «Прамое i пераноснае значэнне слова» (этап тлумачэння новага матэрыялу).
Лiтаратура: [16–17; 23–24; 29].
Практычныя заняткi № 11
Методыка вывучэння марфемнага складу слова і элементаў словаўтварэння
Спасылка на лекцыю № 5
Пытаннi для абмеркавання
1. Задачы і змест вывучэння тэмы «Склад слова» ў пачатковых класах.
2. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах:
3. Метады і прыёмы вывучэння марфемнага складу слова.
4. Віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест тэмы «Склад слова» ў вучэбным дапаможніку па беларускай мове для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і з рускай мовамі навучання (аўтар В. І. Свірыдзенка).
Заданне 2. Распрацуйце фрагмент рока па тэме «Прыстаўка» (этап тлумачэння новага матэрыялу).
Заданне 3. Вылучыце арфаграмы, якія засвойваюцца вучнямi 3 класа ў працэсе вывучэння тэмы «Склад слова».
Лiтаратура: [14; 20; 23–24].
Практычныя заняткi № 12–13
Методыка вывучэння марфалогіі
Спасылка на лекцыю № 6
Пытаннi для абмеркавання
1. Сiстэма вывучэння назоўнiка ў пачатковых класах.
2. Сістэма вывучэння прыметніка ў пачатковых класах.
3. Сістэма вывучэння дзеяслова ў пачатковых класах.
4. Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах.
5. Методыка працы над прыназоўнікамі і злучнікамі ў пачатковых класах.
6. Метады і прыёмы вывучэння марфалогіі. Выпрацоўка арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест раздзела “Слова” ў вучэбных дапаможніках для 2 класа.
Заданне 2. Прааналiзуйце змест тэмы “Часціны мовы” ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове для 3 і 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і з рускай мовамі навучання.
Заданне 3. Падбярыце 5 тэматычных фізкультхвілін, якія можна было б выкарыстоўваць пры вывучэнні часцін мовы.
Заданне 4. Падбярыце дыдактычныя гульні, якія можна было б выкарыстоўваць пры вывучэнні часцін мовы (па 3 на кожную часціну мовы).
Заданне 5 . Распрацуйце фрагмент урока па тэме “Агульнае паняцце пра самастойныя і службовыя часціны мовы. Назоўнік як часціна мовы” ў 3 класе (этап тлумачэння новага матэрыялу).
Лiтаратура: [2; 9; 11; 18–19; 21–24; 27; 37; 41].
Практычныя заняткi № 14–15
Методыка навучання арфаграфіі
Спасылка на лекцыю № 7
Пытаннi для абмеркавання
1. Методыка працы над арфаграфiчным правiлам.
2. Арфаграфічная пільнасць і прыёмы яе выпрацоўкі
3. Асноўныя віды арфаграфічных практыкаванняў і методыка іх правядзення.
4. Методыка працы над словамі з цяжкімі арфаграмамі (слоўнікавымi словамi).
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест вучэбных праграм i вылучыце раздзелы і тэмы, у якіх прадугледжана засваенне арфаграм розных тыпаў. Падумайце, чаму матэрыял па арфаграфii размяркоўваецца па розных раздзелах і тэмах.
Заданне 2. Прааналiзуйце вучэбныя дапаможнікi па беларускай мове, вылучыце найбольш распаўсюджаныя метады і прыёмы фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў вучняў, прыёмы працы з арфаграфiчным правiлам.
Заданне 3. Падбярыце некалькі дыдактычных гульняў для фарміравання і развіцця арфаграфічнай пiльнасцi. Растлумачце эфектыўнасць iх выкарыстання.
Заданне 4. Падбярыце рыфмаваныя правілы, якія вывучаюцца на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Дайце свой каментарый наконт рацыянальнасці і эфектыўнасці iх выкарыстання на ўроках беларускай мовы.
Заданне 5. Выпішыце з праграмы па беларускай мове ўсе слоўнікавыя словы, якія трэба запомніць вучням па класах. Падбярыце мнематэхнічныя прыёмы для іх запамінання.
Заданне 6. Распрацуйце фрагмент урока беларускай мовы для 3 класа (тлумачэнне новага арфаграфічнага правіла).
Заданне 7. Распрацуйце план урока правядзення кантрольнага дыктанта.
Заданне 8. Распрацуйце фрагмент урока па ўвядзенні новага слоўнікавага слова i замацаванні яго правапісу (індывідуальнае заданне (розныя словы з цяжкiмi арфаграмамi)).
Лiтаратура: [1; 4; 5; 7; 10; 24–25; 28; 32; 39].
Практычныя заняткi № 16
Методыка вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах
Спасылка на лекцыю №8
Пытаннi для абмеркавання
1. Задачы і змест вывучэння раздзела “Сказ” у пачатковых класах.
2. Методыка фармiравання ў вучняў асноўных сiнтаксiчных паняццяў.
3. Методыка працы над пунктаграмамі.
4. Метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі.
Практычныя заданнi
Заданне 1. Прааналiзуйце змест вучэбных праграм з мэтай тлумачэння сутнасці лінейнаканцэнтрычнага прынцыпу падачы сінтаксічнага матэрыялу па гадах навучання, вылучэння тыпаў пунктаграм, якія засвойваюцца ў пачатковых класах.
Заданне 2. Прааналiзуйце змест раздзела “Сказ” у вучэбных дапаможніках па беларускай мове для 2–4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі двух тыпаў.
Заданне 3. Распрацуйце фрагмент першага ўрока па тэме “Аднародныя члены сказа” ў 4 класе (этап тлумачэння новага матэрыялу), складзiце апорныя схемы для тлумачэння новага матэрыялу.
Лiтаратура: [24; 31; 40].